7 красавіка адбудзецца кантрольная работа
па беларускай мове.
Прыкладны змест работы:Заданне 1. Выпішы словы, у якіх адзін гук абазначаецца дзвюма літарамі альбо выпішы словы з літарамі, якія не абазначаюць гука
прыкладныя словы: дзюба, Санька, дождж, яблынька, саджу, вучань, школа, аловак
Заданне 2. Спішыце сказ, над галоснымі пастаўце кропкі, зычныя падкрэсліце.
Заданне 3. Спісаць, устаўляючы прапушчаныя літары (літары, якія абазначаюць мяккасць і цвёрдасць зычных)
прыкладныя словы: сена в...з, бульбу в...з
Заданне 4. Пры спісванні змяніць словы ў дужках, як патрабуе сэнс.
жыць у (горад)
насіць у (пакет)
прачытаць у (газета) і г. д.
Заданне 5. Устаўце прапушчаныя літары і запішыце словы. (словы з арфаграмамі: падоўжаныя літары, парныя зычныя, раздзяляльны Ь, апостраф) - падобнае заданне у дамашнім практыкаванні 113.
Комментариев нет:
Отправить комментарий